Надзённыя і праблемныя пытанні былі закрануты жыхарамі Ельшчыны ў час правядзення «прамой лініі» са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Леанідам Пісанікам.
Некаторыя жыхары раённага цэнтра выказалі занепакоенасць з-за адсутнасці вады на асобных вуліцах Ельска. Так, жыхары вуліц Ельская і Бернацкага на працягу шэрагу гадоў чакаюць пракладкі цэнтральнага водаправода. Аднак на сённяшні дзень сітуацыя застаецца невырашальнай. Як растлумачыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Эдуард Баранкевіч, спецыялістамі распрацавана праектна-сметная дакументацыя, ды толькі фінансавання не дастаткова для выканання такіх работ.
Старшыня выканкама Леанід Пісанік удакладніў, што з боку выканаўчай улады робіцца ўсё, каб зняць гэтую праблему і магчыма ўжо ў наступным годзе будуць выдзелены сродкі для пракладкі водаправод труб па некаторым вуліцам горада, дзе ён зараз адсутнічае.
А вось жыхары вуліцы Інтэрнацыянальнай мікрараёна Фабрычны горада Ельска звярнуліся на «прамую лінію» і папрасілі дапамагчы ім, так як у водаправодзе прарвала трубу і з яе хлышча вада. Як высветлілася, у дзяжурную службу КЖЭУП «Ельскае» яны не званілі, лічачы, што званок да старшыні хутчэй дапаможа вырашыць пытанне. Леанід Пісанік даручыў спецыялістам камунальнай службы ў той жа дзень выехаць на места аварыі і ліквідаваць разрыў трубы.
Кажадуб В.Я. з вёскі Дабрынь з хваляваннем расказала аб тым, што некаторыя жыхары гэтай вёскі пасеялі бульбу на полі КСУП «Дабрынь». Аднак з-за таго, што пасаджана яна была ў нізкіх мясцінах, на ўраджай разлічваць не прыходзіцца, так як бульба ўся вымакла. Што застаецца рабіць гаспадарам, на каго спадзявацца? Старшыня выканкама заспакоіў жанчыну і паабяцаў, што кіраўніцтва КСУП «Дабрынь» кампенсуе страты.
У час тэлефоннага дыялогу з кіраўніком раёна былі падняты пытанні рамонту дарогі (вул. Міра г. Ельска), устаноўкі новых аб’ектаў на дзіцячай пляцоўцы ў гарадскім скверы, рабоце лазні ў вёсцы Дабрынь, своечасовым вывазе смецця з вуліц мікрараёна Фабрычны. Па ўсіх пытаннях былі дадзены канкрэтныя даручэнні камунальшчыкам і ўстаноўлены тэрміны для іх вырашэнняў.
Прыемна адзначыць, што некаторыя жыхары раёна званілі на «прамую лінію», каб выказаць словы падзякі ў адрас кіраўніка раёна. Так, В.Н. Васільеў падзякаваў Леаніду Пісаніку за тое, што было вырашана пытанне аб рабоце лазні ў мікрараёне Фабрычны.
Канешне, пытанні і праблемы, што закранаюцца жыхарамі Ельшчыны ў час «прамой лініі» самыя разнастайныя. Здараецца, што для іх вырашэння неабходны вялікія грашовыя сродкі і людскія сілы. Але часцей за ўсё менавіта ўвага кіраўніцтва раёна да людзей, чулае слова, спагада, тлумачэнне здымаюць вострыя праблемы і дазваляюць з даверам адносіцца да мясцовай улады.
Таццяна Петрухно