Узнагарода за плённую працу

Общество

Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Ельская цэнтральная раённая бальніца» Наталля Цішкова напярэдадні прафесійнага свята – Дня медыцынскіх работнікаў – узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Тишкова-Н.И
Гэтай пачэснай узнагароды Наталля Іванаўна ўдастоена за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у арганізацыю і аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву.
Ганаровую грамату Наталлі Цішковай уручыў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік у Палацы Рэспублікі.
Наталля Іванаўна падзялілася сваімі ўражаннямі:
– Анатолій Апанасавіч падзякаваў мне: «Вялікі дзякуй за Вашу самаадданую працу». Я вельмі хвалявалася, аднак сабралася і, усміхнуўшыся, адказала, што быць урачом марыла з дзяцінства. Я вельмі шчаслівая, бо адчуваю, што патрэбна людзям.

Таццяна Петрухно



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *