У Ельскім раёне вядзецца ўзняцце зябліва

Общество Сельское хозяйство

Узняцце зябліва спрадвеку лічыцца добрым зачынам на будучы ўраджай гэтага года.

Спецыялісты ўпэўнены, што прымяненне зяблевага ўзворвання дае магчымасць правядзення звышранняй сяўбы і заканчэння масавай вясновай сяўбы ў больш сціснутыя тэрміны. Узараная з восені глеба палягчае барацьбу з пустазеллем і некаторымі хваробамі і шкоднікамі, зародкі якіх застаюцца ў жніўі пасля папярэдняй культуры.

Другі восеньскі месяц дазволіў аграрыям не толькі нагнаць тэмпы палявых работ, якія спачатку замарудзіліся з-за праліўных вераснёўскіх дажджоў, але і абагнаць леташні графік, збіраючы шчодры ўраджай. Так, па дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі, на 8 лістапада ў рэспубліцы ўзворана 1028,3 тысячы гектараў, а гэта 67,6 % да плану. Для параўнання – на гэтую ж дату ў мінулым годзе было паднята 52,1 % да плану. На Гомельшчыне на 8 лістапада ўзворана 155,3 тысячы гектараў, або 64,4 % да плану.

Сельгаспрадпрыемствы Ельшчыны таксама актыўна займаюцца ўзворваннем глебы. Усяго ў раёне працуюць на ўзняцці зябліва больш 10 энерганасычаных трактароў. На 8 лістапада гэтымі магутнікамі ўзворана 4000 гектараў, ці 96 % ад плана.

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары нашай газеты.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *