ХV абласны конкурс афганскай песні «Час выбраў нас» прайшоў на мінулым тыдні ў горадзе Жлобіне. Удзел у конкурсе прынялі прадстаўнікі амаль усіх раёнаў Гомельшчыны.
Ельскі раён прадстаўлялі два ўдзельнікі: старшыня Ельскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Сяргей Захаранка і музычны кіраўнік дзіцячага сада № 2 г. Ельска Таццяна Мчэдлідзэ.
Выканаўшы песню «Разве это было зря», Сяргей Захаранка стаў пераможцам у намінацыі «За вернасць афганскай песні». Таццяна Мчэдлідзэ пакарыла журы конкурсу песняй «Разговор с портретом» з рэпертуару ВІА «Блакітныя берэты» і перамагла ў намінацыі «За сцэнічную абаяльнасць». За ўдзел у конкурсе і перамогу ў намінацыях ельскія артысты ўзнагаро-джаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
Ганна Гаўрылава