Таццяна Кулынская лічыць самым лепшым месцам на зямлі в. Бякі Ельскага раёна  

Личности Общество

 

«Каб любіць Беларусь сваю мілую, трэба ў розных краях пабываць»… У справядлівасці гэтых слоў упэўнілася жыхарка вёскі Бякі Таццяна Кулынская.

 

Таццяна Цімафееўна – пенсіянерка. Жыве ў роднай вёсцы з сынам Юрыем, які працуе ў Славечанскім лясніцтве лесніком. Жанчына вельмі сціпла і коратка расказвала пра сябе.

– Жыццё як жыццё ў мяне, – гаворыць Таццяна Кулынская. – Родам з Бякоў, замуж выйшла на Украіну. Але лёс распарадзіўся так, што давялося вярнуцца на малую радзіму. Працавала ў саўгасе «Скарадняскі» даяркай, потым загадчыцай фермы. У мяне двое дзяцей. Дачка скончыла Мазырскі педагагічны універсітэт, жыве з сям’ёй і працуе ў Чонках пад Гомелем. Часта да мяне наведваецца ў госці. Сын Юра жыве са мною ў Бяках, працуе лесніком у Славечанскім лясніцтве. Кожны дзень яму даводзіцца ездзіць у Славечна на работу. Добра, што яго абход размяшчаецца вось адразу за нашымі хатамі.

Юрый таксама адданы сваёй малой радзіме. На жаль, сустрэцца з Юрыем мы не змаглі – ён быў на рабоце ў час нашай камандзіроўкі. Але яго маці з задавальненнем расказала пра яго. Пажыўшы некаторы час у гора-дзе, Юрый вярнуўся ў вёску, дзе з задавальненнем жыве і працуе. Маці яго гаворыць, што пра горад нават гаворкі не вядзе. Любіць лес, любіць сваю работу. Да таго ж ён – вялікі аматар ціхага палявання. Па словах Таццяны Цімафееўны, Юрыя вельмі засмучае, калі людзі непаважліва ставяцца да прыроды – засмечваюць лес. Магчыма, гэтага не было б, калі б смецце ў вёсцы збіралі хаця б раз у месяц, а то, на жаль, у такія маланаселеныя пункты смеццявоз не заязджае…

Больш падрабязна чытайце ў газеце «НГ»



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *