Сустрэча з добрымі і чулымі людзьмі – вялікая радасць для кожнага чалавека, асабліва для хворага. Пра гэта расказала ў сваім пісьме наша пастаянная чытачка, жыхарка горада Ельска Рэгіна Кавалькова.
«Не так даўно мне давялося ляжаць у бальніцы, – піша ў сваім лісце Рэгіна Васільеўна. – Месцаў у тэрапіі не было, і мяне накіравалі ў інфекцыйнае аддзяленне. На той час абавязкі загадчыцы выконвала Дадушка Таццяна Іванаўна – жанчына культурная, адукаваная, сардэчная, уважлівая да хворых, роўная ў адносінах да кожнага з іх. Уменне выслухаць кожнага чалавека, зразумець яго праблемы са здароўем дазваляюць ёй правільна паставіць дыягназ, прызначыць лячэнне. А яшчэ доктар з усімі ветлівая, спагадлівая, больш слухае хворага, чым гаворыць сама.
Хочацца сказаць і пра само аддзяленне. Яно як бы створана для хворых пенсійнага ўзросту: цішыня, чысціня, парадак, спакой. Амаль за месяц, што давялося ляжаць, я не пачула, каб медперсанал перагукваўся на поўны голас, каб зазваніў мабільны тэлефон, напэўна, іх зусім адключаюць. А гэта вельмі важна, бо нічога не адцягвае ўвагу ад хворых.
Уражваюць і адносіны медперсанала да кожнага чалавека. Міласэрнасць, добразычлівасць, стрыманасць, цярплівасць, спачуванне, дабрыня, уважлівасць – гэта лепшыя якасці медыцынскіх сясцёр. Мядсёстры заўсёды старанна выконваюць свае абавязкі, клапоцяцца і пра душэўны стан сваіх пацыентаў.
А санітарачкі ўсе як на падбор: старанныя, працавітыя, спагадлівыя, цярплівыя. Усю працоўную змену чысцяць, мыюць, выціраюць.
Так і хочацца сказаць усяму медыцынскаму персаналу аддзялення: «Вялікі дзякуй вам, добрыя людзі, што вы ёсць, што вы заўсёды прыходзіце на дапамогу слабым і хворым!»
Когда врчи возвращают здоровье, то кажется, что они это делают с Божьей помощью. Главное в работе врача — не навреди!!!
Отделение инфекционное для инфекционных больных прежде всего(Яно як бы створана для хворых пенсійнага ўзросту)??? А забыли уже наверное, кого там лечить нужно, никто не напоминает.