Да юбілею Людмілы Рублеўскай – беларускай паэтэсы, пісьменніцы, літаратурнага крытыка — аддзел па абслугоўванню дзіцячага чытача падрыхтаваў кніжную выставу, якая называецца «Шматграннасць таленту». Там прадстаўлены творы пісьменніцы і літаратура пра яе творчасць. «Рублеўская піша шмат і для розных чытачоў. Яна аўтар некалькіх зборнікаў паэзіі, аповесцяў, раманаў і казак для дзяцей»,- адзначылі работнікі бібліятэкі.
Наведвальнікаў аддзела знаёмілі з казачным светам герояў кніг Рублеўскай і біяграфіяй пісьменніцы. Дзецям таксама прапаноўвалі паўдзельнічаць у літаратурнай віктарыне.