Як пенсіянераць гаспадары Сугак

Общество

Нядаўна рэдакцыяй газеты «Народны голас» быў аб’яўлены конкурс «Чый ураджай лепшы?» Першым адгукнуўся на прапанову паўдзельнічаць у конкурсе жыхар горада Ельска Міхаіл Рыгоравіч Сугак.

DSC_0346
Ён разам са сваёй гаспадыняй Марыяй Іванаўнай і цешчай Антанінай Максімаўнай (на здымку) сёлета вырасцілі незвычайны ўраджай культур, якія да нядаўняга часу лічыліся толькі паўднёвымі, – кавуноў. Цэлая града паласата-зялёных веліканаў радуе вока гаспадароў сваімі памерамі.

– Кожны год я сею кавуны, – падзялілася сакрэтам вырошчвання гэтай сакавітай ягады гаспадыня Марыя Сугак, – паміж радкамі з цыбуляй. Цыбулю вырываем летам, а кавуны да позняй восені набіраюцца сілы. Так і месца эканоміцца на агародзе для іх, і растуць яны ў суседстве з цыбуляй лепш. Спрабавалі садзіць асобна, дык надта ж малыя вырастаюць.

У сям’і Сугак прысядзібны ўчастак даволі вялікі. Таму ўсё самае неабходнае вырошчваюць самі: і бульбу, і агуркі, і памідоры, і цыбулю, і буракі. Кожны год і яблыкаў многа бывае, і вінаграду, і маліны. Кажуць, што хапае ўсім: сабе, дзецям, унукам – на цэлы год. Нічога купляць не трэба. Тым больш, што вырашчанае сваімі рукамі – самае лепшае, самае смачнае і самае экалагічна чыстае.

Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *