За Беларусь!
Вясна заўжды люд абуджала,
Нясла надзеі, цяплыню.
Вось толькі віруса навала
Нам перакрэсліла вясну…
Як бліскавіца з чорнай хмары,
Жыццё скавала ўсё наскрозь,
Жаданні, думкі, нашы мары
І прынясла нямала слёз,
Трывог, сумненняў і спалоху,
Размоў пустых і мітусні.
Штодня звяртаюся я к Богу:
«Ратуй, Гасподзь, абарані!
Ды не марнуй народ гаротны,
Якім бясконца ганарусь».
Малюсь за край і сваіх родных,
Малюсь за ўсіх – за Беларусь!
Рыгор Бабчанок