Гаспадаркі Гомельскай вобласці, па дадзеных на 24 ліпеня, убралі збожжавыя і зернебабовыя на плошчы больш за 100,6 тыс. га, што складае амаль 30 % ад запланаванага.
На адпаведную дату мінулага года зерневыя былі скошаны і ўбраны на плошчы 82,3 тыс. га, або 22 % пасяўных плошчаў.
Лідэрамі па тэмпах жніва ў рэгіёне з’яўляюцца Гомельскі раён, дзе хлеб убраны амаль на палове плошчаў, а таксама Рэчыцкі (43 %), Лоеўскі (41%) і Мазырскі раёны (40 %).
У Гомельскай вобласці ў гэтым годзе ўборцы падлягае больш за 350 тыс. га. Хлебаробы рэгіёну намалацілі больш за 281 тыс. т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць складае 28 ц/га, што некалькі ніжэй, чым на аналагічную дату мінулага года (29,6 ц/га). Самы высокі паказчык ураджайнасці збожжавых і зернебабовых – у Рэчыцкім раёне, дзе аграрыі збіраюць па 33 ц/га, а таксама ў Мазырскім, Рагачоўскім, Добрушскім і Буда-Кашалёўскім (па 30 ц/га).
Гаспадаркі рэгіёну завяршаюць уборку азімага рапсу. Пад гэтую культуру адведзена больш 56,7 тыс. га, ужо ўбрана 99 % плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць рапсу ў гэтым годзе складае 18 ц/га.
У пяці раёнах Гомельскай вобласці з’явіліся камбайнеры-тысячнікі, ёсць і вадзіцелі-тысячнікі, занятыя на перавозцы збожжа.
У Ельскім раёне на раніцу 25 ліпеня ўбрана 3200 гектараў (32 %), намалочана 7965 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне складае на гэты дзень 24,9 цэнтнераў з гектара. Самая высокая ўраджайнасць – у КСУП «Саўгас «Камуніст» (29,7 ц/га), самая нізкая – у КСУП «Ельскае Палессе» (19,8 ц/га).
– Тэмпы ўборкі ўраджаю ў раёне стрымліваюць дажджы. З-за неспрыяльных умоў надвор’я хлебаробы не могуць паўнацэнна весці жніво, -– адзначыў галоўны аграном упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ельскага райвыканкама Юрый Гуд. – Па прагнозах сіноптыкаў, у хуткім часе надвор’е палепшыцца, і мы зможам паспяхова працягваць уборачную кампанію.
Ганна Гаўрылава