Новы «Беларус» Анатоля Русага

Личности Общество Сельское хозяйство

У сельгаспрадпрыемстве «Саўгас «Камуніст» новую тэхніку давяраюць толькі вопытным механізатарам.

Гаспадаром новага трактара»Беларус-82.1″ стаў механізатар сельгаспрадпрымства Анатоль Русы.

Анатоль Мікалаевіч закончыў Зашырскую сярэднюю школу, дзе і атрымаў пасведчанне трактарыста. Ён не паехаў шукаць лепшага жыцця за межы роднага аграгарадка, а застаўся жыць і працаваць у Зашыр’і.

За гады працы ў гаспадарцы механізатар Анатоль Русы быў заўсёды заняты на абслугоўванні жывёлагадоўчых комплексаў. І гэты новы трактар у яго ўжо трэці па ліку з пачатку працоўнага шляху ў сельскай гаспадарцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *