Прэзентацыя творчага праекту «Вядомы невядомы паэт» вучняў пачатковых класаў Дабрынскай сярэдняй школы Ельскага раёна

Год малой Родины Образование Общество

Сапраўдная любоў да радзімы праяўляецца ў справах, якія прыносяць карысць роднай вёсцы і яе жыхарам, лічаць вучні пачатковых класаў Дабрынскай сярэдняй школы.

Шчырую любоў да маленькай радзімы яны разам са сваімі крэатыўнымі настаўнікамі Наталляй Канавод і Наталляй Сыцько выказалі ў час прэзентацыі творчага праекту «Вядомы невядомы паэт».

– Наша Ельшчына нарадзіла шмат знакамітых людзей – мастакоў, паэтаў, ваеначальнікаў, вучоных.., – гаворыць настаўніца пачатковых класаў Дабрынскай школы Наталля Канавод. – З дзесятак, а то і болей знакамітасцей, з’явілася на свет ў нашым Дабрыні. Але не пра ўсіх мы ведаем. Напрыклад, у нашай вёсцы нарадзіўся і жыў цудоўны паэт Леанід Вершанка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго вершы настолькі мелагучныя і прыгожыя, што іх хочацца чытаць і чытаць. Вось мы і вырашылі з дзецьмі правесці даследванне яго жыцёвага і творчага лёсу. Так з’явіўся на свет цікавы творчы праект.

– Нашы вучні вельмі адказна аднесліся да крапатлівай даследчай работы, – заўважыла настаўніца Наталля Сыцько. – Яны з вялікай зацікаўленасццю збіралі матэрыял, ахвотна завучвалі вершы на памяць. Больш за ўсё дзяцей ўразіла тое, што Леанід Вершанка нарадзіўся ў 1941 годзе, у час самы складаны для нашай Айчыны, – у той год пачалася Вялікая Айчынная вайна. Тэма вайны займае асобае месца ў яго творчасці. Але часцей за ўсё наш зямляк звяртаецца да роднага краю: да вуліцы Дабрынскай, да дарагіх сэрцу мясцін, да аднавяскоўцаў… Яго вершы – гэта своеасаблівы гімн роднай вёсцы. І мы рады, што нашы вучні пазнаёміліся з імі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *