Недабор малака ў першым квартале

Сельское хозяйство

Па выніках работы за першы квартал 2013 года ад кожнай каровы ў сярэднім па рэспубліцы атрымана па 1099 кілаграмаў малака. Гэта на 33 кілаграмы менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

У Гомельскай вобласці гэты паказчык склаў 1065 кілаграмаў малака, што на 26 кілаграмаў менш, чым у мінулым годзе. На Ельшчыне сітуацыя з малаком таксама жадае выглядаць лепшай: са 118 раёнаў рэспублікі Ельскі – на 92 месцы. Так, па звестках Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, за першы квартал бягучага года сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 897 кілаграмаў. Гэта на 65 кілаграмаў менш, чым у 2012 годзе. Агульная вытворчасць малака склала 7202 тоны – 93,1 % да ўзроўню 2012 года.

Вытворчасць жывёлы ў раёне ў студзені – сакавіку склала 1017 тон – 113,5 % да ўзроўню мінулага года. Павялічыліся і сярэднесутачныя прывесы на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы і свіней. Так, у першым выпадку прывесы павялічыліся на 61 грам і склалі 689 грамаў, у другім – на 106 грамаў і склалі 350 грамаў. Сярэднесутачныя прывесы буйной рагатай жывёлы  па рэспубліцы склалі 642 грамы, свіней – 559 грамаў.

Падрыхтавала Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *