Зусім хутка, 20 красавіка, жыхары Ельшчыны разам з іншымі беларусамі выйдуць папрацаваць на рэспубліканскім суботніку.
Але, разумеючы, што за адзін дзень прыбраць горад будзе вельмі цяжка, працаўнікі камунальнай службы яшчэ напярэдадні актыўна прыступілі да генеральнай уборкі вуліц, двароў і сквераў. Асаблівую ўвагу камунальшчыкі надаюць упарадкаванню месцаў грамадскага адпачынку, рамонту дарог.
Жанна Рынгоўская