Кампенсаваць хуткасцю работ

Сельское хозяйство

Сёлета перад аграрыямі краіны пастаўлена задача атрымаць 10,9 мільёна тон збожжа без уліку кукурузы, 5 мільёнаў тон цукровых буракоў (гэта рэкордныя паказчыкі для беларусаў), 2,2 мільёна тон агародніны, не менш 1,5 мільёна тон кукурузы і інш.


Як кажуць, хочаш рассмяшыць Бога – раскажы яму пра свае планы. Таму пра ўра-джай лепш гаварыць восенню. А зараз галоўная задача – якасна правесці пасяўную кампанію, якая хутчэй за ўсё будзе не з лёгкіх. Нягледзячы на тое што на календары красавік, на двары  фактычна яшчэ 72-і дзень лютага, з-за чаго тэрміны веснавых палявых работ зрушыліся як мінімум на два тыдні.


Плануецца, што да веснавой пасяўной 15–17 красавіка прыступяць паўднёвыя раёны краіны, паўночныя  – крыху пазней, не раней 20 красавіка. У галоўным аграрным ведамстве краіны лічаць, што пасяўная будзе праходзіць у даволі сціслыя тэрміны. Гаспадаркам паўднёвай часткі краіны трэба паспець адсеяцца за 10–12 дзён, паўночнай – не больш за 2 тыдні. Тым не менш, гэта не канчатковыя тэрміны: надвор’е можа ўнесці свае карэктывы.


Падрыхтавала Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *