Юным грамадзянам уручылі пашпарты

Общество

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на Ельшчыне прайшла Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!», прысвечаная асноўнаму закону дзяржавы. У час урачыстасцей юныя беларусы, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, атрымалі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь.


Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў прайшла ў гарадскім Доме культуры «Колас». У святочна ўпрыгожанай зале сабраліся 16-гадовыя жыхары Ельшчыны, каб ўпершыню ў жыцці атрымаць важны дзяржаўны дакумент.


У адрас юнакоў і дзяўчат прагучалі віншаванні і пажаданні ад намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгора Цыка, начальніка аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Віталія Нікіткі, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Ірыны Шаўчук. Ад імя бацькоў юных грамадзян Ельшчыны павіншавала Галіна Лопарт. Патрыятычныя песні прагучалі ў выкананні артыстаў раённага аддзела культуры.


Пашпарты юным грамадзянам ўручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгор Цык. Разам з пашпартамі юныя грамадзяне Ельшчыны атрымалі памятныя падарункі, сярод якіх – кніга «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь».


У гэты ж дзень папоўніліся рады раённай арганізацыі «БРСМ». Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Ірына Шаўчук уручыла 32 юнакам і дзяўчатам членскія білеты і значкі.


Марына Сугак



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *