Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 62 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Згодна з указам высокіх ўзнагарод удастоены работнікі розных галін вытворчасці і сацыяльнай сферы. Сярод іх і наша зямлячка.
За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у сельскай гаспадарцы медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджана Таццяна Іванаўна Глумава (на здымку), аператар машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Ельск».