Добрая аддача

Сельское хозяйство

У КСУП «Ельскае Палессе» паказчыкі вытворчасці малака – адны з лепшых у раёне. Плённа ў гэтым накірунку працуе новы малочнатаварны комплекс у Жуках.


На комплексе ўтрымліваецца больш за 400 галоў дойнага статку і 100 галоў – сухастойныя каровы. Працуе 5 даярак. Дойка праводзіцца тры разы на дзень. Зараз на малочнатаварным комплексе атрымліваюць 8,8 кілаграма малака на адну галаву, у радзільным аддзяленні – 19,8 кілаграма. Паказчык проста выдатны.


Брыгадзір комплекса Ніна Дзянісава (на здымку), якая ўзначаліла яго год назад, патлумачыла:


– Вытворчасць малака склала 107 % да ўзроўню мінулага года. Такіх вынікаў мы змаглі дасягнуць дзякуючы таму, што ў снежні 2011 года  пачало дзейнічаць на комплексе радзільнае аддзяленне, дзе каровы пасля ацёлу ўтрымліваюцца да 100 дзён і там  раздойваюцца.


У радзільным аддзяленні кароў даглядае вельмі вопытная і старанная даярка Ірына Сарокіна, якая клапоціцца пра кожную карову асобна і прыкладае ўсе намаганні, каб ад жывёлы была  добрая аддача.


Ганна Булаўка



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *