У канцы года звычайна людзі, якім цікава ведаць пра тое, што адбываецца ў раёне, вобласці, краіне і наогул у свеце, клапоцяцца пра тое, каб застацца з любімымі выданнямі перыядычнага друку і ў будучым годзе. Таму ў лістападзе–снежні актыўна афармляюць падпіску на газеты і часопісы.
Пра тое, як ідуць «падпісныя» справы ў аддзяленні паштовай сувязі в. Старое Высокае, расказала начальнік гэтага аддзялення Валянціна Глюза:
– Пра падпіску ніколі не забываюцца жыхары нашай вёскі і вёсак Будкі і Паўлаўка, якія мы абслугоўваем. У першую чаргу, канешне ж, выпісваюць раённую газету «Народны голас». З рэспубліканскіх выданняў найбольш любяць «Беларусь сегодня». Многія пенсіянеры выпісваюць «Народный доктор», «Друг пенсионера» і іншыя.
Вяскоўцы звычайна афармляюць падпіску на выданні штомесяц. Актыўна заўсёды праходзіць Дзень падпісчыка, у час якога мы стараемся для сваіх падпісчыкаў падрыхтаваць маленькія падарункі.
У Паўлаўцы і Будках, дзе ў асноўным жывуць пенсіянеры, мы афармляем падпіску ў дзень выдачы ім пенсіі. Хочацца адзначыць, што ў гэтых маленькіх вёсках ніколі не забываюцца пра раёнку: тут «Народны голас» прыходзіць практычна ў кожную сям’ю, у кожную хату.
Ёсць у нас і асобныя пастаянныя падпісчыкі, якія вельмі многа чытаюць і выпісваюць разнастайныя выданні. Гэта Вольга Матузка са Старога Высокага, Мальвіна Трошка, Марыя Кульчыцкая, Наталля Манохіна з Будкоў і Варвара Козінцава з Паўлаўкі. У хаты гэтых жанчын ідзе 5–6 выданняў. Наогул вельмі прыемна, калі ў наш час, калі амаль паўсюдна ўладарыць інтэрнет, друкаваныя выданні таксама не губляюць сваёй актуальнасці і знаходзяцца на вышыні.
Ганна Булаўка