А памяць жыве вечна

Общество

Дзень 10 лістапада вядомы, асабліва прадстаўнікам старэйшага пакалення, як Дзень савецкай міліцыі. Адзначаюць гэтую дату і ельскія ветэраны органаў унутраных спраў.


Штогод супрацоўнікі Ельскага РАУС арганізуюць мерапрыемствы-ўшанаванні былых стражаў парадку. Сёлета ў сваё прафесійнае свята ў аддзел унутраных спраў таксама былі запрошаны ветэраны ельскай мілі-цыі.  Адкрываючы мерапрыемства, Віктар Петрухно, намеснік начальні-ка Ельскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні, адзначыў важнасць сустрэч ветэранаў, пажадаў ім здароўя на доўгія гады і дабрабыту. Пасля гэтага ветэраны разам з удавой Марыяй Акінчыц усклалі кветкі ля мемарыяльнай дошкі, на магілу і да абеліска Валерыю       Акінчыцу –  маёру міліцыі, які загінуў, выконваючы свой службовы абавязак.


Трэба заўважыць, што ельскія ветэраны савецкай міліцыі на чале з яе нераўнадушным, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй кіраўніком Валяр’янам Макаруком, а таксама цяперашнія супрацоўнікі Ельскага РАУС заўжды помняць і шануюць тых, хто аддана служыў Радзіме і абараняў яе, не шкадуючы свайго жыцця.


Ганна Гаўрылава


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *