Дваццаць чацвёртага кастрычніка адзначыў сваё 85-годдзе Сяргей Васільевіч Старынскі. Павіншаваць юбіляра з днём нараджэння прыехалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы Ельскага раённага выканаўчага камітэта Аксана Захарчанка, спецыяліст па сацыяльнай рабоце Ельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Лешчанка, адказны сакратар Ельскага раённага савета ветэранаў Раіса Шаўцова. Яны ад шчырага сэрца павіншавалі ветэрана, пажадалі яму доўгіх гадоў жыцця, дабрабыту, фізічных і душэўных сіл, а таксама ўручылі юбіляру кветкі і падарункі. Перадаў свае віншаванні і падарунак Сяргею Васільевічу і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Анатолій Крэнт.
Вельмі прыемна было Сяргею Васільевічу атрымаць віншаванні ад супрацоўнікаў Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе ён адпрацаваў рэнген-лабарантам 40 гадоў і, трэба сказаць, заўсёды быў у пашане сярод калег і кіраўніцтва бальніцы.
– Паважаны Сяргей Васільевіч, ад усёй душы віншуем Вас з юбілеем, жадаем моцнага здароўя і даўгалецця, няхай яшчэ доўга не пакідаюць Вас сілы, саграваюць сваёй любоўю дзеці, унукі і будзе радасным і шчаслівым кожны Ваш дзень, – павіншавала юбіляра Раіса Шаўцова.
Жанна Дзянісава