Дзе яблыку ўпасці

Сельское хозяйство

У Гомельскай вобласці, якая традыцыйна лідыруе сярод іншых абласцей па нарыхтоўцы яблыкаў, працуюць 147 прыёмных пунктаў і больш за 1800 магазінаў зараз прымаюць 2 іх віды: на перапрацоўку і так званыя таварныя.


У Ельскім раёне гандлёвыя кропкі і прыёмна-нарыхтоўчыя пункты мясцовага спажывецкага таварыства таксама актыўна купляюць лішкі садавіны ў насельніцтва. Больш за 1000 тон з улікам уласных патрэб і магчымасцей рэалізацыі ўжо закуплена – у асноўным на перапрацоўку.


На сельскагаспадарчых кірмашах, якія ладзяцца кожныя выхадныя ў горадзе, сярод скрынак з разнастайнай агароднінай  у продажы можна сустрэць скрынкі з беларускімі фруктамі і ягадамі. Так, яблыкі прадаваліся па цане 1000 рублёў за кілаграм, за журавіны прасілі больш за 16000 рублёў.


Нягледзячы на сёлетні шчодры ўраджай яблыкаў ва ўласных гаспадарках і садах, гэтымі карыснымі фруктамі запасліся не ўсе, але жыхары раёна маюць магчымасць набыць плады не толькі на кірмашы, але і ў магазінах райспажыўтаварыства.


Ганна Аляксандрава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *