Да ўборкі «другога хлеба» прыступілі ў сельгаспрадпрыемствах раёна. У цэлым на пачатак тыдня накапана 323 тоны бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 117 цэнтнераў з гектара.
У КСУП «Скараднянскі» такія адказныя справы, як пасадка і копка бульбы, кіраўніцтва звычайна давярае аднаму з самых вопытных механізатараў гаспадаркі – Івану Урэцкаму. Сёлета Іван Іванавіч таксама збірае вырашчаны ўраджай «другога хлеба».
Адвозіць бульбу на сартыроўку вадзіцель аўтамабіля ГАЗ-53 Уладзімір Вягера. Там яна аддзяляецца ад смецця і дзеліцца на некалькі відаў: дробную аддаюць на корм жывёле, насенную і вялікую высыпаюць асобна.
У гаспадарцы ў гэтым годзе былі пасаджаны такія гатункі бульбы, як «Крыніца», «Лугавая» і інш. Ураджай бульбы ў КСУП «Скараднянскі» – каля 100 тон. Уборка гэтых карняплодаў працягваецца.
Ганна Булаўка