Дасушыць зерне – справа адказная

Сельское хозяйство

Плошча зерневых культур у КСУП «Ельск», без уліку кукурузы, складае крыху больш за 2 тысячы гектараў – гэта больш, чым у астатніх гаспадарках Ельшчыны. Па дадзеных райсельгасхарчу на 9 жніўня, у гаспадарцы ўжо ўбрана больш за 90 % збожжавых і намалочана 4312 тон збожжа. Ураджайнасць – другая па ліку ў раёне – 29,5 цэнтнера з гектара.



У КСУП «Ельск» клапоцяцца не толькі пра тое, каб зжаць вырашчанае. Не менш важна дапрацаваць зерне, высушыць. Каб своечасова і якасна гэта зрабіць, у гаспадарцы на поўную моц працуюць тры сушыльныя агрэгаты: ЗСК-20 і дзве СКУ-10.



– За час уборачнай, – расказвае загадчыца зернетока ў КСУП «Ельск» Таццяна Кулявец, – мы прапусцілі праз сушылку больш за 3,5 тысячы тон збожжа. Зерне з палёў паступае з вільготнасцю 20–22 %, а пасля дапрацоўкі на сушыльных устаноўках вільготнасць зерня складае 12–13 %; мы пастаянна яе правяраем. Спадзяёмся, у хуткім часе закончым ачыстку і дапрацоўку зерня.
Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *