Cельгасарганізацыі Беларусі ўжо сабралі больш за 4 мільёны тон збожжа новага ўраджаю. Паводле дадзеных на раніцу 1 жніўня, намалочана 4 млн 375,7 тысячы тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,2 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць у Гродзенскай вобласці (48,4 ц/га), самая нізкая – у Гомельскай (30 ц/га).Збожжавыя і зернебабовыя культуры па рэспубліцы ўбраны на 47,2 % плошчаў.
Завяршаецца ў краіне ўборка азімага рапсу, які ўжо ўбраны на 358,1 тыс.га (94,5 % пасеянага), яго намалочана 784,5 тыс.т пры сярэдняй ураджайнасці насення 21,9 ц/га.
Шматгадовыя травы другім укосам скошаны на 607,7 тыс.га (83,4 % запланаванай плошчы). Нарыхтавана 971,9 тыс.т сена (77,1 % задання), 9610,5 тыс.т сенажу (84,5 %), 787,3 тыс.т сіласу (4,2 %). Усяго травяных кармоў нарыхтавалі 3356,6 тыс.т (49% задання). На адну ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па краіне прыпадае 10,81 ц травяных кармоў
На Ельшчыне, па аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на 2 жніўня, ужо сабралі 15862 тоны збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа ў раёне складае 26,7 цэнтнераў з гектара. На гэты дзень збожжавых убрана на 5940 гектарах плошчаў, або 70 % да пасеянага. Па тэмпах уборкі лідыруюць КСУП «Падгалле» (убрана 90 % пасеяных плошчаў) і КСУП «Саўгас «Камуніст» (72 %). У гэтай гаспадарцы на дзень 2 жніўня і найвышэйшая ў раёне ўраджайнасць збожжавых – 30,7 цэнтнераў з гектара. Найбольшы сабраны ўраджай у КСУП «Ельск» – 3606 тон зерня і ў КСУП «Саўгас «Камуніст» – 3339 тон.
Сельгаспрадпрыемствамі Ельшчыны дзяржаве прададзена 1550 тон збожжа, па стану на другі дзень жніўня.
Ганна Гаўрылава