Слова дэпутату Старавысокаўскага сельсавета Ельскага раёна Марыі Алесіч

Новости Ельщины

 

 

Алесич-М.М

Марыя Алесіч, старшыня Старавысокаўскага сельскага Савета:
– Вядома, першапачатковая задача дэпутата любога ўзроўню – работа з насельніцтвам. Кожны дэпутат павінен добра ведаць праблемы сваёй акругі, каб у любы момант іх можна было данесці да ведама кіраўніцтва раёна. Калі ёсць праблема, калі яна хвалюе людзей, то яе трэба тэрмінова вырашаць. Мне здаецца, у гэтым і заключаецца галоўная задача дэпутата. Ён павінен жыць праблемамі людзей, ён можа на іх паўплываць. Дэпутаты – гэта адказныя і аўтарытэтныя людзі, многія з якіх з’яўляюцца кіраўнікамі прадпрыемстваў, і людзі іх сапраўды ведаюць. І ў меру сваёй працоўнай дзейнасці дэпутаты дапамагаюць простым людзям у вырашэнні складаных жыццёвых пытанняў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *