Лідары жывёлагадоўлі

Сельское хозяйство

Падведзены вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе. У ліку пераможцаў сярод работнікаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў) калегія Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання вызначыла прадстаўнікоў Ельскага раёна.


Так, у рэспубліканскіх спаборніцтвах за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў 2011 годзе сярод галоўных заатэхнікаў сельскагаспадарчых арганізацый пераможцай прызнана Вольга Аляксандраўна Патапенка (КСУП «Саўгас «Камуніст»), сярод галоўных ветэрынарных урачоў – Аляксандр Мікалаевіч Рамановіч (КСУП «Скараднянскі»), сярод заатэхнікаў-селекцыянераў – Зоя Васільеўна Камыш (КСУП «Саўгас «Камуніст»), сярод брыгадзіраў малочнатаварных ферм – Фёдар Леанідавіч Якушэнка (КСУП «Ельск»). Сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем кароў і цёлак, пераможцай стала Любоў Іванаўна Вярбіла (КСУП «Ельск»), сярод аператараў машыннага даення кароў – Таццяна Іванаўна Глумава (КСУП «Ельск»), сярод аператараў па абслугоўванні дойнага статку (даглядчыкі-пастухі) – Міхаіл Міхайлавіч Ткачэнка (КСУП «Ельск»), сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы да 6-месячнага ўзросту – Ульяна Мікалаеўна Бушына (КСУП «Скараднянскі»), сярод аператараў па вырошчванні буйной рагатай жывёлы пасля 6-месячнага ўзросту – Валянцін Пятровіч Трошка (КСУП «Саўгас «Камуніст»), сярод аператараў па абслугоўванні свінаматак з парасятамі – Святлана Дзмітрыеўна Хамец (КСУП «Скараднянскі»).


Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім поспехаў у будучым.


Ганна ГАЎРЫЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *