У развіцці жывёлагадоўчай галіны Ельшчыны за чатыры месяцы бягучага года адзначаюцца некаторыя станоўчыя тэндэнцыі, адзначыла начальнік аддзела статыстыкі Ельскага раёна Ганна Дубіна.
Так, паводле статыстычных дадзеных на 1 мая гэтага года, у сельскагаспадарчых арганізацыях Ельскага раёна колькасць буйной рагатай жывёлы, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, павялічылася нязначна – на 639 галоў (2,6 %) і склала 25587 галоў. У тым ліку кароў стала болей на 127 галоў (1,5 %), і іх колькасць склала 8483 галавы. Пагалоўе свіней за гэты перыяд паменшылася на 597 галоў (на 30,6 %) і склала 1357 галоў.
За студзень–красавік 2012 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях рэалізацыя жывёлы на ўбой (у жывой вазе) склала 1038,1 тоны, што на 10,9 % больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Вытворчасць малака павялічылася на 9 % і склала 10442,6 тоны.
Сярэднесутачныя прывесы на вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы склалі 687 грамаў (у 2011 годзе – 609 грамаў), свіней – 233 грамы (у 2011 годзе – 212 грамаў).
На 1 мая 2012 года для грамадскага пагалоўя ў пераразліку на кармавыя адзінкі ў наяўнасці было 6552,2 тоны кармоў, што ў 7,1 % раза больш, чым на аналагічную дату папярэдняга года. На адну ўмоўную галаву жывёлы даводзілася па 3,4 цэнтнера кармавых адзінак супраць 0,5 цэнтнера ў 2011 годзе.
Ганна Гаўрылава