Згодна з Уставам клуба даярак-шасцітысячніц Ельскага раёна членамі клуба могуць з’яўляцца аператары машыннага даення, якія надаілі ад кожнай каровы звыш шасці тысяч кілаграмаў малака.
Па выніках 2011 года ў раёне такіх паказчыкаў дабіліся 8 аператараў машыннага даення. Два з іх нават перасягнулі сямітысячны рубеж. 7 аператараў, якія з’яўляюцца кандыдатамі ў члены раённага клуба даярак, надаілі звыш 5500 кілаграмаў малака на карову. Некаторым з іх крыху не хапіла да 6000. «Геаграфія» перадавых даярак наступная: 9 чалавек – з КСУП «Ельск», 5 – з КСУП «Саўгас «Камуніст», 1 – з КСУП «Скараднянскі».
Чарговае, трэцяе па ліку, урачыстае пасяджэнне раённага клуба даярак-шасцітысячніц прайшло ў пятні-цу, 18 мая, у Качышчанскім цэнтры культуры і вольнага часу. У зале сабраліся лепшыя з лепшых працаўніц раёна, прафесіяналы сваёй справы, якія дасягнулі рэкордных паказчыкаў па ўдоях малака, а таксама галоўныя заатэхнікі і старшыні прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў раёна, галоўныя спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, прадстаўнікі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў агра-прамысловага комплексу.
Пасяджэнне клуба прахо-дзіла ў святочнай абстаноўцы. Працаўнікі сельскай гаспадаркі і ўсе запрошаныя, размясціўшыся за прыгожа сервіраванымі столікамі, мелі выдатную магчымасць пагаварыць адзін з другім, падзяліцца думкамі, павіншаваць з поспехамі, а галоўнае – адпачыць пасля цяжкіх працоўных дзён.
Адкрыў пасяджэнне клуба даярак старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Георгій Цык. Ён назваў лідараў сярод аператараў машыннага даення кароў, якія па выніках работы за 2011 год сталі лепшымі, гонарам раёна. Так, у мінулым годзе больш за сем тысяч кілаграмаў малака на карову надаілі два аператары машыннага даення: Людміла Гайкевіч (7708 кг) з КСУП «Саўгас «Камуніст» і Таццяна Глумава (7092 кг) з КСУП «Ельск». Больш за шэсць тысяч кілаграмаў малака ад каровы атрымалі Ніна Козел (6649 кг), Аляксандра Ахрэмчык (6392 кг), Алёна Гракава (6358 кг), Валянціна Буюк (6203 кг), Ларыса Уласенка (6005 кг) з КСУП «Ельск» і Святлана Крук (6376 кг) з КСУП «Саўгас «Камуніст». Да шасцітысячных удояў малака наблізіліся кандыдаты ў члены раённага клуба даярак-шасцітысячніц Таццяна Каваленка (5811 кг), Галіна Струніна (5617 кг), Аляксандра Кашэвіч (5608 кг) з КСУП «Саўгас «Камуніст»; Таццяна Вягера (5747 кг), Таццяна Казанцава (5633 кг), і Ала Букрэева (5501 кг) з КСУП «Ельск», а таксама Міраслава Расказава (5626 кг) з КСУП «Скараднянскі».
Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».