У Ельскім раёне працягваецца яравая сяўба. Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на 25 красавіка, у цэлым ужо пасеяна 3240 гектараў, гэта складае 19 % ад запланаванага. Пасяўная кампанія значна ўскладняецца неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я – дажджамі, якія ідуць амаль кожны дзень.
У гэтыя дні ўсе гаспадаркі Ельшчыны сеюць кукурузу на зерне. Па аператыўнай інфармацыі на дзень 25 красавіка, з 3000 гектараў, адведзеных на гэтыя мэты, засеяна 1220 гектараў. Найбольшымі тэмпамі сяўба кукурузы ідзе ў КСУП «Дабрынь» (390 га з 586 запланаваных), КСУП «Ельскае Палессе» (218 га з 522 запланаваных) і КСУП «Падгалле» (157 га з 171 запланаваных).
Таксама ўсюды працягваецца другая падкормка азімых зерневых культур і рапсу. У цэлым па раёне падкормлена 1142 га азімых і 1105 га рапсу.
Ганна Гаўрылава