Сезон восеньскіх кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі стартаваў на гэтым тыдні на Гомельшчыне, у тым ліку і ў Ельскім раёне.
Дары палёў і садоў на кірмашах Ельска ўсе жадаючыя могуць набыць на працягу верасня і кастрычніка на гандлёвых пляцоўках горада.
Так, па суботах (23 і 30 верасня, а таксама 7, 21, 28 кастрычніка 2017 года) гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй будзе праходзіць на пляцоўцы па вуліцы Мазырскі тракт каля магазіна “Ірма” з 7.00 да 15.00.
Па нядзелях (24 верасня, а таксама 1, 8, 15, 22 і 29 кастрычніка 2017 года) гандаль сельгаспрадукцыяй будзе праходзіць на гарадскім рынку.
14 кастрычніка на цэнтральнай плошчы горада Ельска адбудзецца святочнае мерапрыемства — традыцыйны Пакроўскі кірмаш.
Удзел у восеньскіх кірмашах будуць прымаць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна, ААТ “Ельскі кансервавы завод”, ААТ “Ельскі камбінат бытавога абслугоўвання” і фермерскія гаспадаркі Ельскага раёна.