Падарункі – у дзіцячы дом сямейнага тыпу ў агр. Дабрынь Ельскага раёна

Новости Ельщины Образование Общество

Дзень ведаў для выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў аграгарадку Дабрынь стаў святочным удвайне.

IMG_9676

Павіншаваць дзяцей-школьнікаў, якія выхоўваюцца ў сям’і Таццяны Сінгаеўскай і Анатоля Семяненкі, і ўручыць падарункі першага верасня прыехалі прадстаўнікі аддзела адукацыі Ельскага райвыканкама і ЦБУ 310 г. Ельска філіяла 317 АСБ «Беларусбанк» г. Мазыра.

— Ад імя калектыву супрацоўнікаў нашага банка хачу павіншаваць вас з новым навучальным годам, — звярнулася да дзяцей дырэктар ЦБУ 310 Ірына Байкоўская, — пажадаць вам добрай вучобы, высокіх адзнак, цікавых урокаў і новых дасягненняў. А нашы падарункі – чайны сервіз і мікрахвалёвая печ, спадзяюся, спатрэбяцца вам у паўсядзённым жыцці.

Да віншаванняў далучылася і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Вольга Сіўчук, якая таксама пажадала мнагадзетнай сям’і ўсяго найлепшага.

Нагадаем, што ў сям’і Таццяны Паўлаўны і Анатоля Рыгоравіча зараз выхоўваюцца сямёра дзяцей. Яшчэ трое сталі навучэнцамі сярэдне-спецыяльных устаноў Гомельшчыны.

IMG_9661

IMG_9670

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *