Вышыванка – гэта модна!

Личности Новости Ельщины

Вышыванка – гэта не толькі патрыятычна, але модна i стыльна, прычым сярод людзей усіх узростаў. Упэўнены ў гэтым і прадаўцы ельскага ўнівермага.

Вышыванка

– Прадукцыя з нацыянальным каларытам, – расказала прадавец Святлана Сугак, – заўсёды карысталася і карыстаецца попытам сярод пакупнікоў. – Ельчане і госці горада з задавальненнем купляюць так званыя вышымайкі – футболкі для дзяцей і дарослых у нацыянальным стылі: з беларускім арнаментам, з  сімволікай. І гэта датычыцца не толькі адзення. У продажы, напрыклад, ёсць і камплекты пасцельнай бялізны з беларускімі ўзорамі, і ручнікі.

Адным словам, пры жаданні кожны, хто паважае і цэніць нашу беларускую культуру, можа далучыцца да яе.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *