Кніжны марафон ў бібліятэках Ельскага раёна

Новости Ельщины

З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў бібліятэках Ельскага раёна праходзіць бібліямарафон «Першаасветнікі: гарады, кнігі, лёсы…»

20170301_151108

20170301_151124

Накіраваны ён на выхаванне любові і цікавасці да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Гэтая падзея цесна звязана з іменем Францыска Скарыны, нашага славутага земляка, асветніка і гуманіста,  які пяць стагоддзяў таму выдаў першую друкаваную беларускую кнігу.

У рамках кніжнага марафону ў бібліятэках раёна пройдзе шэраг мерапрыемстваў,  прысвечаных жыццю і дзейнасці Францыска Скарыны.

У раённай бібліятэцы экспануецца ўнікальнае факсімільнае (копія першай кнігі) выданне кніжнай спадчыны першадрукара, якое дае магчымасць далучыцца да гісторыі беларускай кнігі не толькі наведвальнікам бібліятэкі, але і ўсім жадаючым.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *