Прыгажосць вакол нас

Образование

Тэрыторыя Млыноцкага дзіцячага сада – пачатковай школы заўжды прыцягвае зацікаўленыя погляды гасцей і прахожых. Незвычайныя кампазіцыі ў двары школы зачароўваюць сваёй арыгінальнасцю і непаўторнасцю. Пра ўвасабленне творчых задумак у жыццё расказвае дырэктар Млыноцкага дзіцячага сада – пачатковай школы Ніна Шульга:


– Калектыў работнікаў нашай школы вельмі творчы і дружны. Кожны імкнецца зрабіць школьнае жыццё больш цікавым, разнастайным, непаўторным, таму заўсёды прапаноўваюцца і ажыццяўляюцца розныя творчыя ідэі і задумкі. Штогод, нават кожны сезон, на тэрыторыі нашай установы вы можаце ўбачыць нешта новае і цікавае. На жаль, сёлетняя зіма не надта шчодрая на снег, таму нам самім давялося многае ў добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі карэкціраваць. Так, снег і сняжынкі на клумбах мы насыпалі з апілак і пенапласту. Зімовыя пейзажы зроблены з прыродных матэрыялаў: яловых і хваёвых лапак, вялікай колькасці шышак розных памераў. Каля школы вы можаце ўбачыць і заснежаныя палянкі, і ўтульныя хаткі, і зайчыкаў з вавёркамі, якія скачуць вакол навагодняй ёлкі… Ёсць ў нас і клумба з ручайком і кветкамі, якія асабліва ажываюць у цёплую пару года.


Уся прыгажосць вакол школы зроблена рукамі настаўнікаў і выхавацеляў, а таксама ўдзельнікамі гуртка «Умелыя ручкі».


Уражанне ад убачаных зімовых пейзажаў каля Млыноцкага дзіцячага саду – пачатковай школы проста незабыўнае. І самае дзіўнае тое, што кожны чалавек можа зрабіць падобныя цуды сам: каля месцаў работы, каля сваіх дамоў.


Ганна Гаўрылава



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *