Канцэрт-прысвячэнне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу адбудзецца сёння ў дзень адкрыцця ХХVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Канцэрт атрымаў назву «У дзень нараджэння Артыста».
Шмат гадоў гэты дзень – 13 ліпеня – Аляксандр Ціхановіч адзначаў на сцэне ў Віцебску.
Сёлета падчас фестывалю яму споўнілася б 65.