У лістападзе ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі пачалася падпісная кампанія на новы 2012 год. Якім чынам ідуць справы па падпісцы на перыядычны друк у нашым раёне, высвятлялі карэспандэнты «Народнага голасу».
Наталля Зайцава, начальнік аддзялення паштовай сувязі в. Кочышчы:
– План па падпісцы на снежань гэтага года ў нас ужо выкананы па ўсіх перыядычных выданнях. А па некаторых газетах – нават перавыкананы. Так, адной з самых любімых газет у жыхароў нашай вёскі з’яўляецца раённая газета «Народны голас». Напрыклад, планам даведзена на снежань на наша аддзяленне сувязі 107 экземпляраў, а выпісана 120. Гэтыя лічбы пацвярджаюць важнасць і неабходнасць раённага друкаванага сродку масавай інфармацыі. Толькі з раённай газеты жыхары горада і раёна могуць даведацца пра мясцовыя навіны, падзеі на Ельшчыне, пацікавіцца аб’явамі, віншаваннямі і г. д.
Асабліва цікава чытаць у газеце пра людзей, якія жывуць і працуюць побач з намі, – сваіх землякоў.
Асабліва нагадваць пра тое, каб людзі не забыліся выпісаць «Народны голас», не даводзіцца. Раённую газету выпісваюць усе з вялікім жаданнем і задавальненнем. Апрача гэтага, любяць вяскоўцы і рэспубліканскія выданні: газеты «Беларусь сегодня», «Рэспубліку», «Народную газету», абласную «Гомельскую праўду». Лідарамі сярод беларускіх часопісаў з’яўляюцца «Гаспадыня», «Народный доктор» і «Кудесница».
У вёсках Загацце і Жукі, дзе мы таксама ажыццяўляем падпіску, у асноўным жывуць пенсіянеры. Яны таксама ніколі не забываюць аформіць падпіску на друкаваныя выданні.
Яўгенія Арабей, начальнік аддзялення паштовай сувязі в. Скароднае:
– З запланаваных на будучы год 630 экземпляраў усіх выданняў нашым аддзяленнем сувязі ўжо выпісана 47. Людзі ў асноўным падпісваюцца адразу на цэлы квартал. Падпісная кампанія нядаўна толькі пачалася, таму можна спадзявацца, што прой-дзе яна паспяхова. Жыхары вёскі ахвотна выпісваюць газеты, ня-гледзячы на іх кошт. Асноўную частку падпісчыкаў складваюць пенсіянеры, таму што ў рабочых лю-дзей ёсць большыя магчымасці атрымаць інфармацыю. А пажылыя людзі любяць чытаць газеты, і ім не патрэбна лішні раз нагадваць пра падпіску. Атрымліваючы пенсію, пенсіянеры не забываюць падпісацца на любімыя выданні.
Ганна Гаўрылава