«Гран-пры» ў «Рэха» з Ельска

Образование Общество

Нядаўна ў Магілёве прайшоў I Нацыянальны конкурс мастацтваў «Вышыня». Сорак тры ўдзельнікі конкурсу з розных гарадоў Рэспублікі Беларусь і Расіі змагаліся за галоўны прыз.

рэха5
Малодшы склад ансамбля «Рэха», у які ўваходзяць 9 рабят ва ўзросце 8–11 гадоў, упершыню адправіўся на конкурс без старэйшай групы. Ён паспяхова выступіў у катэгорыі start – навічкі.
– Прыемна адзначыць, што сярод калектываў наш вакальны ансамбль «Рэха», малодшая яго група, цудоўна прадставіў горад Ельск і стаў уладальнікам «Гран-пры» I Нацыянальнага конкурсу мастацтваў «Вышыня», – сказала кіраўнік дзіцячага калектыву Юлія Дударава. – Яны прадставілі на суд журы беларускую народную песню «Кацілася чорна галка», якую выконвалі без музыкальнага суправаджэння на тры галасы. Гэта вельмі спадабалася членам журы, якія адзначылі высокі ўзровень выканання дастойнай узнагародай.
«Гран-пры» – гэта адзіная ўзнагарода сярод трох катэгорый ва ўсіх намінацыях. А кіраўніку ансамбля Юліі Дударавай уручылі падзяку за добрасумленную працу, прафесіяналізм і падтрымку творчасці дзяцей і моладзі.
Атрыманая ўзнагарода яшчэ раз сведчыць аб тым, што ў ансамблі «Рэха» падрастае дастойная змена яго старэйшаму складу, якая працягне і далей несці песенную культуру Беларусі не толькі ў сваёй краіне, але і за яе межамі.

 

Вераніка Сяўрук



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *