Палявыя работы на Ельшчыне працягваюцца

Сельское хозяйство

Тэмпы ўборкі кукурузы на сілас у Ельскім раёне досыць высокія, засталося не так многа – каля 2 тысяч гектараў плошчаў. 

smykovskij-sasha
Штодня на палі выходзіць 14 кормаўборачных камбайнаў і звыш 40 адзінак тэхнікі, занятай на адвозцы кукурузнай масы.
У гэтым годзе кукуруза – стратэгічная культура. З-за летняй засухі пацярпела значная частка пасеваў азімых, яравых, траў на ўкос. Так што стаўка на «каралеву палёў» сябе апраўдала.
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ужо скошана больш за 60 % плошчаў кукурузы.
У сярэднім па раёне ўраджайнасць складае каля 225 ц/га. Па аператыўнай інфармацыі на 21 верасня 2016 года, у лідарах ідуць аграрыі ДП «Ельскае Палессе» (260 ц/га) і КСУП «Скараднянскі» (237 ц/га). На круг збіраюць па 228 ц/га у ДП «Падгалле», 220 ц/га – у КСУП «Ельск», па 205 ц/га і 202 ц/га ў КСУП «Саўгас «Камуніст» і КСУП «Дабрынь» адпаведна. Усяго ў траншэі і ямы закладзена больш за 9 тысяч тон кукурузнага сіласу.
Таксама ўсе гаспадаркі Ельшчыны працягваюць азімую сяўбу. У гэтым сезоне азімы клін Ельскага раёна складае прыблізна 16855 гектараў. Згодна з аператыўнымі звесткамі, сяўбу азімых культур правялі на 2817 гектарах, што складае 17 % ад задання.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *