30 мая ва ўсіх школах Ельшчыны празвінеў апошні званок.
Наперадзе ў большасці школьнікаў самыя чаканыя летнія канікулы. А ў вучняў выпускных 9 і 11 класаў – школьныя экзамены.
Сёлета базавую школу заканчваюць 190 чалавек, у мінулым 2015 годзе гэта лічба складала 187 чалавек.
Колькасць выпускнікоў сярэдняй школы складае 114 чалавек, што на восем чалавек менш, чым летась.
ФОТА
На лінейцы ў Ельской раённай гімназіі:
УРА!!!! Каникулы наступили!!!!! УРА!!!
Малайцы! Вось гэта лінейка!У добры шлях, выпускнікі!