ЗВАРОТ УДЗЕЛЬНІКАЎ ЧАЦВЁРТАГА УСЕБЕЛАРУСКАГА НАРОДНАГА СХОДУ

Местные власти

Дарагія суайчыннікі!


Чацвёрты Усебеларускі народны сход стаў знакавай падзеяй у жыцці нашай краіны. Час пацвердзіў важнасць гэтага сапраўды дэмакратычнага форуму, які ўяўляе рэальны механізм прамога ўдзелу беларускага народа ў кіраванні дзяржавай.


Сёння, на парозе новага пяцігоддзя, мы, дэлегаты чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, адобрылі асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады. І вельмі важна, што ў аснове гэтага дакумента наказы грамадзян нашай краіны. Такім чынам, мы зацвердзілі стратэгію і вызначылі задачы дзяржаўнага будаўніцтва на бліжэйшую перспектыву.


Галоўны сэнс гэтай стратэгіі – клопат дзяржавы аб кожным чалавеку, які жыве ў Беларусі.


Наша мэта – пабудова дзяржавы для народа – застаецца нязменнай. Такая палітыка разам з паслядоўным забеспячэннем правоў і свабод грамадзян і ўзаемадзеяннем дзяржаўнай улады са структурамі грамадзянскай супольнасці садзейнічае захаванню на беларускай зямлі нацыянальнай і міжканфесіянальнай згоды, забяспечвае ў краіне стабільнасць і грамадзянскі мір.


Працяг чытайце ў газеце «Народны голас».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *