Падзяка за працу

Культура Личности

На выязной калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у г. Маладзечна Таццяна Неўмяржыцкая, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, атрымала Падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

Невмержицкая-Т.Ю
Гэту ўзнагароду яна атрымала за добрасумленную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце. Па словах Таццяны Юр’еўны, гэта высокая ўзнагарода з’яўляецца вынікам плённай працы на працягу многіх гадоў.

– Ужо сам факт таго, што нас запрасілі на міністэрскую калегію, на якой прысутнічалі вядомыя дзеячы культуры Беларусі, з’яўляецца вялікім гонарам для ўсяго нашага раёна, – адзначыла ў размове з намі Таццяна Неўмяржыцкая.

Яна расказала, што на калегіі вельмі цікава прайшла цырымонія перадачы статуса «Культурная сталіца Беларусі» ад горада Брэста гораду Маладзечна. На ёй таксама разглядаліся запланаваныя на Год культуры рэспубліканскія мерапрыемствы, прыўрочаныя да значных юбілейных дат.

Прыемныя ўражанні ў ельчан выклікаў і сам горад Маладзечна, дзе праходзіла калегія, які добра вядомы не толькі культурнаму асяроддзю нашай краіны, але і далёка за яе межамі.

Ірына Дарына



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *