У восень работ восем

Сельское хозяйство

Па словах спецыялістаў, працяглы засушлівы перыяд не толькі адбіўся на ўраджаі бягучага года, але і паставіў пад пагрозу будучы.

IMG_5043
Да канца мінулага тыдня сяўбу збожжавых, нягледзячы на тое, што аптымальны час для гэтага ўжо наступіў, вялі не ўсе гаспадаркі Ельшчыны. Сеяць насенне ў цалкам сухую глебу, больш падобную на пыл, было б, па меншай меры, неразумна. Таму ў сельгаспрадпрыемствах большую ўвагу надавалі падрыхтоўцы глебы пад азімую сяўбу.

Дзякуючы ападкам да сяўбы прыступілі ўжо ўсе гаспадаркі раёна. Па стане на раніцу 14 верасня, азімыя збожжавыя пасеяны на 1537 тыс. га, або на 14% да плана. У лідарах КСУП «Ельск» і КСУП «Скараднянскі», дзе засеяна 32% і 16% угоддзяў, адведзеных пад гэтыя культуры. У гэтым годзе структура азімага кліну збожжавых у Ельскім раёне не зведае сур’езных змен. Па-ранейшаму яго аснову будзе складаць трыцікале, жыта і рапс. Усяго азімы збожжавы клін будзе займаць 11300 га, каля 2000 га будзе адведзена пад азімы рапс. Завяршыць сяўбу азімых каласавых сельскагаспадарчыя арганізацыі Ельшчыны плануюць да пачатку кастрычніка.
Адначасова з сяўбой азімых працягваецца нарыхтоўка кукурузы на сілас. Па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па стане на 14 верасня кукуруза на зялёную масу ўбрана на плошчы больш за 4800 га. Нарыхтавана 60280 тон зяленай масы, што складае 67% да задання. Самыя высокія тэмпы ўборкі ў КСУП «Ельск», дзе ўжо нарыхтавана 26150 тон кукурузнага сіласу, КСУП «Саўгас» Камуніст» – 15990 т, ДП «Ельскае Палессе» – 13300 т.

Алесь Таполя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *