22 лютага гімназія імя Я.Купалы г. Мазыра гасцінна адчыніла дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага конкурсу творчых і даследчых работ вучняў “Купалаўскія чытанні — 2025”.
Актыўны ўдзел у Купалаўскіх чытаннях прынялі вучні Ельскай раённай гімназіі, паведамілі педагогі гімназіі.
У секцыі «Буктрэйлер» Дыплом 3 ступені у вучняў 10 класа Краўчанка Яўгеніі і Іванова Арцёма.
У секцыі «Духоўная спадчына» вучаніца 11 «Б» класа Халадовіч Яўгенія ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені.
У секцыі «Святыня народа» ў вучаніцы 6 «Б» класа Бардашэвіч Кацярыны — Дыплом 1 ступені, у вучаніцы 10 класа Замосцік Уладзіславы — Дыплом 3 ступені.
Каманда вучняў — Бардашэвіч Вадзім, Пятрова Соф’я, Мароз Аляксандра — заваявалі Дыплом 1 ступені ў секцыі «Інтэлектуальная».