16 лістапада адзначаецца Дзень беларускай лялькі. Напярэдадні свята супрацоўнікі краязнаўчага музея правялі для вучняў пачатковых класаў Ельскай раённай гімназіі музейны ўрок «Сакрэты беларускіх лялек». Гімназісты даведадіся чаму лялькі не маюць твару, для чаго і з чаго можна іх зрабіць, якія назвы маюць лялькі і пра многае іншае. Нават атрымалі ляльку ў падарунак!