Старэйшына вёскі Казлы Ельскага района заўсёды дапамагае аднавяскоўцам

Личности

Старшыня Засінцаўскага сельскага Савета Ірына Сугак канстатуе, што старэйшыны населеных пунктаў — сапраўднае злучальнае звяно паміж насельніцтвам і органамі прадстаўнічай і выканаўчай улады.

— Ад эфектыўнасці іх працы шмат у чым залежыць вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва. Яны — надзейныя памочнікі ў вырашэнні надзённых задач мясцовай улады, — упэўнена Ірына Паўлаўна. — Сапраўды, з дапамогай старэйшын населеных пунктаў, неабыякавых людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй Саветам дэпутатаў значна лягчэй выяўляць і вырашаць праблемы грамадзян, маючых патрэбу ва ўвазе і падтрымцы. І ў першую чаргу ветэранаў вайны, інвалідаў, пажылых людзей.

Старэйшыны аказваюць досыць адчувальную дапамогу сельвыканкамам у аператыўным вырашэнні праблем, якія патрабуюць неабходнага ўмяшання з боку мясцовай улады.

Па прыклады актыўных старэйшын далёка хадзіць не трэба, адзначае Ірына Сугак. Так, многа гадоў старэйшынай вёскі Казлы з’яўляецца Мікалай Шаціла, вёскі Падгалле – Валянціна Каваленка, вёскі Грышы – Кацярына Саўчук. У вёсцы Засінцы нядаўна на “пост” старэйшыны заступіла Кацярына Ястрэмская, змяніўшы Ніну Худобенка. Праўда, Ніна Іванаўна па-ранейшаму застаецца паважаным чалавекам у вёсцы, нераўнадушным да праблем аднавяскоўцаў, чалавекам з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

Многа гадоў “сельскім мэрам” у Казлах з’яўляецца Мікалай Шаціла. Мікалай Міхайлавіч, нягледзячы на паважаны ўзрост і праблемы са здароўем, ніколі не застаецца ўбаку ад праблемных пытанняў аднавяскоўцаў…

Падрабязнасці чытайце ў новым выпуску газеты «НГ».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *