На цэнтральнай плошчы Ельска адкрылі абноўленую раённую Дошку гонару

Новости Ельщины Профсоюзная жизнь

На цэнтральнай плошчы Ельска адкрылі абноўленую раённую Дошку гонару. На яе занесены 9 найменняў калектываў, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках 2023 года і 19 партрэтаў перадавікоў вы-творчасці, сацыяльнай сферы, грамадскіх аб’яднанняў.

У рамках акцыі Беларускага фонда міру ў дзень Свята працы адбылося ўрачыстае ўшанаванне лепшых працоўных калектываў і работнікаў арганізацый, прад-прыемстваў і ўстаноў Ельскага раёна. У мінулым годзе кожны з іх прыклаў максімум намаганняў, каб забяспечыць рост узроўню і якасці жыцця ў раёне на наступныя гады. За добрасумленную працу ўсім лепшым работнікам падзякаваў старшыня райвыканкама Віктар Замосцік. З пажаданнямі здароўя, дабрабыту і мірнага неба пераможцам леташняга спаборніцтва ён уручыў пачэсныя пасведчанні і кветкі.

Так, на Дошку гонару Ельскага раёна па выніках мінулага году занесены: камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Дабрынь»; дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова «Ельскі лясгас»; камунальнае меліярацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Ельскае ПМС»; Ельскі ўчастак электрасувязі Гомельскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам»; Зашырскі дзіцячы сад; Ельскі гарадскі Дом культуры «Колас»; Качышчанскі фельчарска-акушэрскі пункт; таварыства з абмежаванай адказнасцю «Палессеактыўпласт»; Валаўскі сельскі Савет дэпутатаў .У ліку лепшых работнікаў, чые імёны занесены на раённую Дошку гонару, – Фяськова Тамара Іванаўна, давераная асоба старшыні Качышчанскага сельскага Савета дэпутатаў; Трубовіч Пётр Васільевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Дабрынь»; Русы Анатоль Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Саўгас «Камуніст»; Раманюк Кацярына Вячаславаўна, брыгадзір малочна-таварнай фермы «Дзвіжкі № 2» КСУП «Ельск»; Доўбаш Андрэй Аляксандравіч, загадчык майстэрняў машынна-трактарнага парку «Валаўск» КСУП «Скараднянскі»; Япс Васіль Рыгоравіч, вадзіцель аўтамабіля транспартна-рамонтнай службы Ельскага лясгаса; Цімошчанка Аляксандр Васільевіч, вы-творца шаблонаў Ельскай мэблевай фабрыкі; Кокалаў Віктар Анатольевіч, майстар участка кацельняў цеплавых сетак № 2 КЖЭУП «Ельскае»; Капач Юрый Мікалаевіч, вадзіцель аўтамабіля лінейнай дарожнай дыстанцыі № 423 Лельчыцкага ДЭУ № 42 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Гомельаўтадар»; Ахраменка Аксана Мікалаеўна, прадавец 5 разраду магазіна «Прадукты» Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства; Прахацкая Іна Віктараўна, начальнік аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўскіх паслуг № 343 у г. Ельск ААТ «Белагра-прамбанк»; Паўлоўская Таццяна Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Дабрынскай сярэдняй школы; Засінец Нэля Мікалаеўна, намеснік дырэктара Ельскага гарадскога Дома культуры «Колас»; Амяльчук Марына Віктараўна, урач-неўролаг неўралагічнага кабінета паліклінікі Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы; Захараў Ігар Анатольевіч, трэнер-выкладчык па спорце Ельскай раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы; Кручанкова Анастасія Валер’еўна, юрысконсульт Ельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва; Каржэўскі Аляксандр Дзмітрыевіч, старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Ельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях; Пархоменка Сяргей Мікалаевіч, электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Ельскага раёна электрычных сетак; Бандарэнка Дзяніс Леанідавіч, індывідуальны прадпрымальнік.
На ўрачыстым мерапрыемстве былі адзначаны пераможцы разнастайных конкурсаў. Так, лепшымі ў раённым конкурсе па арганізацыі работы па ахове працы ў 2023 годзе прызнаны КСУП «Ельск», Ельская ЦРБ і мэблевая фабрыка.


У гонар 120-годдзя прафсаюзнага руху шматлікімі граматамі былі ўзнагароджаны актывісты прафсаюзнага руху, ветэраны прафсаюзнага руху, маладыя спецыялісты і працоўныя дынастыі.


Работнікі культуры і адукацыі Ельскага раёна парадавалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і гасцей свята святочным першамайскім канцэртам. А надвор’е ўлагодзіла яркім вясновым сонейкам. Дзякуючы яму яркімі атрымліваліся сэлфі на фоне абноўленай Дошкі гонару.
У ліку святочных мерапрыемстваў, якія адбыліся ў Ельску 1 мая, яркімі і запамінальнымі сталі фестываль фарбаў на танцавальнай пляцоўцы райцэнтра і культурная акцыя «Майскія рытмы» ва ўсіх установах культуры Ельшчыны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *