Паспяхова выканалі тэрытарыяльную праграму аказання стаматалагічнай дапамогі насельніцтву рэгіёна ў 2014 годзе ельскія медыкі.
На нарадзе стаматолагаў па падвядзенню вынікаў працы за мінулы год стаматалагічная служба Ельскай цэнтральнай раённай бальніцы ўзнагароджана Дыпломам II ступені.
Акрамя таго, стаматолагі ўстановы аховы здароўя «Ельская цэнтральная раённая бальніца» адзначаны Дыпломам III ступені за прагрэс ва ўкараненне сучасных тэхналогій у артапедычнай практыцы.
Галоўны стаматолаг установы аховы здароўя Гомельскай вобласці Васіль Бурым высока ацаніў штодзённую працу ельскіх медыкаў і, уручаючы дыпломы Мікалаю Прышчэпу, выказаў надзею, што і надалей яны будуць плённа працаваць, каб заслужыць падзяку сваіх пацыентаў.
Таццяна Петрухно
Так что уже в Мозырь ездить лечить зубы не стоит??? Что, в Ельске их лучше полечат??? Ох, сомневаюсь я, да и другие тоже!