5 сакавіка 2015 года, калектыў камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ельск» адзначае 55-гадовы юбілей з дня заснавання гаспадаркі. КСУП «Ельск» – адно з буйных прадпрыемстваў Ельскага раёна, дырэктарам якога зараз з’яўляецца Сяргей Шэцка. Гаспадарка працуе ў некалькіх кірунках – малочным, мясным, таксама калектыў шмат увагі надае вытворчасці збожжа.
Напярэдадні юбілею прадпрыемства Сяргей Іванавіч адзначыў: «КСУП «Ельск»– гэта перш за ўсё людзі. А дзень нараджэння прадпрыемства – гэта чарговая гадавіна нашай сумеснай працы, нашай самаадданай працы ў адным кірунку! Хачу павіншаваць тых людзей, якія не шкадуючы сваіх сіл працуюць на карысць нашай з вамі краіны. Дзякуючы іх працавітым рукам, у нас ёсць магчымасць мець карысныя і экалагічна чыстыя прадукты. Жадаю, каб праца прыносіла жаданы вынік. Хай не баляць натруджаныя рукі земляробаў і здароўе ніколі не падводзіць».
Васіль Сакула
И кого ж они почествовали, о ком вспомнили? Наверное про пенсионеров забыли, тех, кто годами работал и здоровье свое подорвал в хозяйстве. А жаль, что так у нас получается. Главное упускается. Говорить умеем, а помнить о людях — слабо…
Своих ветеранов,тех кто много лет отдал предприятию, и работает до сих пор в КСУП «Ельск» не забыли. 7 марта в актовом зале административного здания чествовали,поздравляли, дарили подарки, тем, кто долго работал на земле, в животноводстве, управлял техникой.