На парадку дня – жніво і корманарыхтоўка

Жатва 2024 Сельское хозяйство

Азімы ячмень, з якога стартавала ўборачная кампанія, у раёне цалкам убраны. З кліна ў 263 гектары, пасеянага сёлета на Ельшчыне, намалочана амаль 312 тон. Зараз гаспадаркі заняты ўборкай азімага жыта, трыцікале і пшаніцы.

Праўда, надвор’е штодзень уносіць свае карэктывы ва ўборачную кампанію: не па-спеюць камбайны выйсці ў поле, нябесная канцылярыя пасылае дождж. І зноў жніво запавольваецца. У цэлым у раёне належыць убраць 5625 гектараў збожжавых культур. На 31 ліпеня ўбрана крыху больш за чвэрць адведзеных плошчаў. Намалочана 1690, 8 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 11,3 цэнтнераў з гектара.
Таксама з палёў пасля камбайнаў убіраецца салома. Так, на 31 ліпеня напрэсавана 651 тона саломы, праўда, пакуль гэта ўсяго 8,6%.
Адначасова са жнівом у сельгасарганізацыях працягваюць нарыхтоўваць травяны корм жывёле. Сена ў цэлым маецца 3390 тон, або 43% ад плану, сенажу – 21061,6 тоны, ці 46% ад патрэбы. Такім чынам, усяго кармавых адзінак нарыхтавана 7741,4 тоны, або 5,03 к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *